У Варшаве чыталі беларускія вершы (фота)
9 лютага ў Культурным Цэнтры Беларусі ў Варшаве прайшла літаратурная вечарына.
Прысвячалася яна Алене Анішэўскай — пісьменніцы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Хоць пісьменніцы ўжо амаль 85 гадоў, яна асабіста наведала вечарыну, прачытала свае вершы па-беларуску і распавяла пра свой творчы шлях.
Анішэўская вядомая не толькі сваёй творчасцю. Яна была актыўнай дзяячкай Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Варшаве.