У Варшаве прэзентавалі фільм “Жыве Беларусь” (фота)

17 красавіка у польскай сталіцы прайшоў спецыяльны паказ фільма “Жыве Беларусь”. На яго былі запрошаныя журналісты і спецыяльныя госці. У польскі пракат у фільм выйдзе не раней за 19 красавіка.

Гледачы ў кінатэатры "Культура"


У прэс-канферэнцыі пасля паказу фільма, прынялі ўдзел яго стваральнікаў, акцёры і польскія грамадскія дзеячы — рэжысёр і сцэнарыст Крыштаф Лукашэвіч, сцэнарыст фільма Франак Вячорка, прадзюсар Уладзімеж Нідэрхаус, музыка Лявон Вольскі, акторка Караліна Грушка, выканаўца галоўнай ролі Дзмітрый Vinsent Папко ды іншыя. У сваіх выступах яны некалькі разоў адзначалі, што для іх гэта быў не проста фільм. Стваральнікі бачаць сваю місію ў данясенні да гледачоў  Польшчы і свету інфармацыі пры рэчаіснасць, якая пануе ў Беларусі.

Фота з прэзентацыі ў варшаўскай "Кінатэцы"

Рэжысёр Крыштаф Лукашэвіч сцвярджае, што ідэя зняць фільм прыйшла яму пасля прачытання артыкула пра маладога палітыка і журналіста Франака Вячорку ў адной з польскіх газет. Асабісты лёс Франака і стаў асновай для сюжэта стужкі.Задзейнічаныя акцёры распавялі, што сутыкнуліся з пераследам у сувязі з удзелам у стужцы

Кіно пра Беларусь было цалкам знятае ў Польшчы, за выключэннем некалькіх пейзажных планаў Мінска. Аднак па словах гледачоў, якія прысутнічалі на прэм’ере ў Варшаве, пры праглядзе фільма не ўзнікае адчування, што ён быў зняты за межамі Беларусі.Над фільмам працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal +. Улетку запланаваны выхад кіно на тэлебачанні.

Кадры з фільма:

Фота Еўрарадыё, belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі