У Вільні на Дзень Волі адбыўся святочны аўтапрабег (відэа)

Спачатку ўдзельнікі святкавання на віленскіх могілках Роса наведалі магілы бацькоў беларускай незалежнасці Антона і Івана Луцкевічаў, а таксама іншых беларускіх дзеячоў. Пасля гэтага адбыўся аўтапрабег пад беларускімі і літоўскімі нацыянальнымі сцягамі.

Як паведамляе прэс-служба StudAlliance, некалькі дзясяткаў машын праехалі калонай па Вільні, а пасля накіраваліся да памежнага з Беларуссю пункту ў Медніках. Там яны віншавалі са святам тых, хто едзе ў Беларусь альбо вяртаецца ў Літву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі