У Вольгі Класкоўскай не ўзялі перадачу для маці Ліхавіда

Яна прыйшла да ізалятара, каб падтрымаць Алену Ліхавід, маці асуджанага за Плошчу Мікіты Ліхавіда. Жанчына адбывае 10-суткавы арышт за ўдзел у “маўклівай акцыі” 20 ліпеня. У Вольгі не ўзялі перадачу і абгрунтавалі гэта тым, што ў гэты дзень для Ліхавід перадача ўжо была.

Пры гэтым супрацоўнікі турмы прызналі: няма такога дакумента, які забараняе прыносіць перадачы аднаму чалавеку часцей чым раз на дзень. Не ўзялі нават пітную ваду для арыштаванай. Але прапанавалі Вользе Класкоўскай стаць у чаргу яшчэ раз, каб паспець адправіць перадачу да 18.00, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі