Украіна стварае прафесійную армію
Нашая паўднёвая суседка адмяняе прызыў. Ва ўкраінскім войску цяпер будуць служыць толькі па кантракце.
Пра гэта абвясціў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. "Аналіз апошніх узброеных канфліктаў сведчыць: перамога дасягаецца не колькасцю войскаў, а высокім узроўнем падрыхтоўкі, абсталявання і прафесіяналізму", — сказаў Януковіч падчас святкаваньня ўгодкаў украінскага войска. Рэформа прадугледжвае скарачэнне ўкраінскай арміі на працягу бліжэйшых 5 гадоў з 192 тысяч да 70 тысяч чалавек і скасаванне тэрміновай службы ў войсках ўжо да 2017 года, інфармуе korrespondent.net.
Нагадаем, што ў Беларусі і Расіі кіраўніцтва ўзброеных сілаў рэгулярна паўтарае, што адмена прызыву і пераход на кантрактнае войска пакуль немагчымы.