Украінскі пісьменнік выступіў у падтрымку Змітра Дашкевіча (відэа)
Аляксандр Ірванец запісаў відэазварот у падтрымку беларускага палітвязня, лідара "Маладога Фронту" (Чэхія) Змітра Дашкевіча.
Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Яе ва Украіне ладзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".
Перад гэтым удзельнікамі кампаніі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ўжо сталі ранейшы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны і дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алесь Доній.
Змітра Дашкевіча сёння асудзілі ў глыбоцкай калоніі за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Яму прысудзілі год зняволення, пачынаючы з сённяшняга дня.