Уладальнік Mercedes, які сыйшоў ад пагоні ДАІ, знаходзіцца ў Расіі
Ён паведаміў, што аўтамабіль прадаў без адпаведнага афармлення здзелкі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Нагадаем, у аўторак у цэнтры Мінску супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць чорны Mercedes, але кіроўца вырваўся на Мінскую кальцавую аўтадарогу і ад пагоні сыйшоў. Mercedes знайшлі толькі ў чацвер у Заводскім раёне сталіцы, інфармуе сайт onliner.by.
Стала вядома, што аўтамабіль выкарыстоўвалі некалькі чалавек. Праваахоўнікі працягваюць пошукі кіроўцы, які 27 сакавіка сыйшоў ад пагоні, паведамляе сайт guvd.gov.by.