Улады забараняюць правядзенне пікетаў салідарнасці з палітвязнямі
Забарону наклалі ў Гродна, Баранавічах і Бярозаўцы.
Мясцовыя актывісты падавалі заяўкі на правядзенне пікетаў салідарнасці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі. Аднак паўсюль атрымалі адмову. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Забарону тлумачаць рознымі прычынамі. Сярод іх парушэнне правілаў падачы заяўкі, асобы палітзняволеных, парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах самімі заяўнікамі.
Усяго было запланавана правесці пікеты салідарнасці ў 17 гарадах, паведамляе “Радыё Свабода”. Ці абдудуцца яны нягледзячы на забарону – пакуль невядома.