Уладзіміра Правальскага вызвалілі да суда
Былы ўдзельнік выбарчай кампаніі, які спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты, быў затрыманы 13 ліпеня ў Віцебску на “маўклівай акцыі”.
Палітык і бізнэсмен правёў ноч у пастарунку. Сёння а 13.00 яго даставілі ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. У самым пачатку Ўладзімір Правальскі зрабіў заяву пра тое, што ён не лічыць сябе асобай, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс, бо не здзяйсняў ніякіх правапарушэнняў.
Затым Правальскі вывучыў пратаколы і заявіў, што яны не маюць юрыдычнай моцы, бо складзеныя з парушэннямі. У выніку пратаколы адправілі на дапрацоўку, а самому абвінавачанаму дазволілі пакінуць суд, паведамляе БелаПАН.