Уначы невядомыя напалі на Вацлава Арэшку і Валера Ухналёва

Уначы 30 верасня ў Валожынскім раёне на трасе Вільня-Мінск быў учынены разбойны напад на машыну, у якой ехалі намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет” Валер Ухналёў і сябра БНФ Вацлаў Арэшка з дачкой, паведамляе “Радыё Свабода”. Спачатку іх спыніў чалавек у форме супрацоўніка дарожна-патрульнай службы. Калі спадар Ухналёў выйшаў з машыны для праверкі дакумэнтаў, раптам з’явілася група невядомых у масках, якія абрабавалі тых, хто знаходзіўся ў аўтамабілі. Невядомыя скралі рэчы, грошы, дакументы. Дзейнічалі яны брутальна.

Нагадаем, што сёння невядомыя ў цывільным напалі на старшыню АГП Анатоля Лябедзьку ў двары яго дому, калі ён вярнуўся з Варшавы. З нагоды хвалі нападаў на дзеячоў апазіцыі 3 верасня пройдзе адмысловая прэс-канферэнцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі