В.Дзіянаў: Людзі з акцыі павінны сыходзіць задаволенымі

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў ідэйны натхняльнік сеткавай рэвалюцыі Вячаслаў Дзіянаў. Па яго словах, Народны сход, запланаваны на 8 кастрычніка, стане не аднаразовай, а серыйнай акцыяй.

Увогуле ж Дзіянаў упэўнены, што вулічныя пратэсты ў Беларусі павінны быць. “Калі ў краіне пачнецца сацыяльны выбух, незразумела будзе, як збіраць людзей і куды іх накіроўваць”, — сказаў ён.

Вячаслаў Дзіянаў не лічыць колькасць удзельнікаў індыкатарам паспяховасці акцыі. Паказнікам таго, што пратэст меў вынік, варта лічыць, напрыклад, нейкія заявы, зробленыя Захадам ці ўвогуле рэзананс у беларускім грамадстве.  “Людзі з акцыі павінны сысці задаволенымі. Важна, што яны прымаюць нейкія рашэнні і абараняюць свае правы”, — сказаў арганізатар сеткавай рэвалюцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі