В. Дзіянаў: “Маўклівыя акцыі” усе паўтара месяца былі якаснымі
Прычым іхную якасць трэба ацэньваць не па колькасці ўдзельнікаў.
Такое меркаванне ў жывым эфіры Еўрарадыё выказаў каардынатар “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” Вячаслаў Дзіянаў. Ён сцвярджае, што “маўклівыя акцыі” былі паспяховымі. Яны паказалі, што Аляксандр Лукашэнка "не можа больш хаваць рэпрэсіі пад нібыта законнымі дзеяннямі".
Што да відавочнага зніжэння актыўнасці “рэвалюцыянераў”, дык тут Вячаслаў Дзіянаў бачыць праблему не ў летнім палітычным зацішшы. Ён мяркуе, што гэта стала вынікам моцнага ціску на людзей, якія выходзілі пратэставаць. Болей за 2 тысячы чалавек былі арыштаваныя ці аштрафаваныя за гэтыя паўтара месяца.