У трэцім раўндзе US Open Вікторыя Азаранка згуляе з кітаянкай Чжэн Цзэ

У 1/32 фінала адкрытага чэмпіянату ЗША першая ракетка свету перамагла Кірстэн Фліпкенс з Бельгіі, якая займае ў рэйтынгу 133 радок.

Лік — 6:2, 6:2 на карысць Азаранкі. Нагадаем, на старце тэніснага турніра беларуская тэнісістка разграміла расіянку Аляксандру Панову — 6:0, 6:1.

Наступная саперніца, Чжэн Цзэ, займае ў сусветным рэйтынгу 28-ы радок.

Агульны прызавы фонд  US Open складае 25,5 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі