Вярхоўная Рада Украіны падчас бойкі прыняла закон пра рускую мову (відэа)
У аўторак украінскі парламент прагаласаваў за закон аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі, прапанаваны дэпутатамі Партыі рэгіёнаў.
За яго выказаліся 248 народных абраннікаў з 364 прысутных. Як адзначае УНІАН, галасаванне адбывалася падчас бойкі рэгіяналаў і апазіцыянераў, таму дэпутаты не зразумелі, за што галасавалі. Да таго ж былі зламаныя мікрафоны.
Цяпер калі законапраект падпіша прэзідэнт Украіны, руская мова набудзе статус рэгіянальнай там, дзе з'яўляецца роднай для як мінімум 10% насельніцтва (а гэта 13 з 27 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны), дадае РІА "Новости".
Фота — unian.net