Ярмошына: сваімі рукамі ствараць умовы для "аранжавай" вясны не буду
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паўдзельнічала ў анлайн-канферэнцыі ў "Народнай газеце".
Адно з пытанняў датычыла прапановаў і заўвагаў АБСЕ па змене выбарчага заканадаўства Беларусі. У Ярмошынай спыталіся, на якія прапановы яна ніколі не пагодзіцца і чаму?
"...З чым я сапраўды не магу пагадзіцца, дык гэта з патрабаваннем, што вынікі выбараў можна аспрэчыць у судовым парадку, — адказвае Лідзія Ярмошына. — Судовая цяжба заўсёды звязана са станам нявызначанасці, якое можа доўжыцца невядома колькі і абавязкова цягне за сабой стан нестабільнасці. Але менавіта пасля выбараў грамадства мае патрэбу ў стабільнасці больш чым калі-небудзь. Таму я ніколі не пайду на тое, каб стварыць сваімі рукамі ўмовы для якой-небудзь "аранжавай" вясны, восені або зімы".
Фота — bymedia.net