Юліі Цімашэнка пагражае сем гадоў турмы

На судовым працэсе ў Пячэрскім судзе Кіева па справе экс-прэм'ера Украіны Юліі Цімашэнка пракурор заявіла, што віна падсуднай цалкам даказаная, паведамляе ВВС. Раней суддзя Радзівон Кірэеў адмовіў у задавальненні ўсіх заяўленых хадайніцтваў абароны, у тым ліку і аб аднаўленні судовага следства.

Кірэеў заявіў, што суд ужо даследаваў усе доказы, і абвясціў аб пачатку судовых дэбатаў. Экс-прэм'ера Украіны абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў пры заключэнні ў студзені 2009 года "нявыгадных для Украіны" газавых кантрактаў з Расіяй. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі