Юрась Беленькі: Акцыі на Валадарскага пашкодзяць Каваленку
Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ пракаментаваў Еўрарадыё сітуацыю з Сяргеем Каваленкам.
Нагадаем, актывіст КХП БНФ, асуджаны на 2 гады і месяц калоніі, знаходзіцца ў медчасці турмы на Валадарскага. Ад снежня ён з перапынкамі галадае, патрабуючы вызвалення пад хатні арышт. Сяргей Каваленка заклікаў сваіх паплечнікаў праводзіць акцыі з бела-чырвона-белымі сцягамі на Валадарскага.
120320 Belenki s.mp3
Юрась Беленькі кажа, што такія акцыі "пашкодзяць прыняццю рашэння аб яго вызваленні". Паводле яго слоў, "партыя будзе рабіць усё, каб вызваліць Каваленку, але іншымі метадамі".
Фота — bymedia.net