З 24 ліпеня спрашчаецца парадак рэгістрацыі шлюбу
Пачне дзейнічаць закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб шлюбе і сям'і".
Паводле яго, мінімальны тэрмін, які павінен прайсці з моманту падачы заявы да рэгістрацыі шлюбу, паменшаны з 15 да трох дзён. Пры наяўнасці пацверджаных дакументальна асаблівых акалічнасцяў, такіх як наяўнасць агульнага дзіцяці, цяжарнасці ці іншых (камандзіроўка, стан здароўя і г. д.), шлюб можна зарэгістраваць і ў дзень падачы заявы.
А вось максімальны тэрмін, які дапускаецца з моманту падачы заявы да рэгістрацыі шлюбу, як і раней, складае тры месяцы.
Упершыню замацавана магчымасць ажыццяўляць рэгістрацыю шлюбу ў любым органе ЗАГС па выбары асобаў, якія бяруць шлюб. Акрамя таго, даецца магчымасць правесці рэгістрацыю шлюбу за межамі памяшкання, напрыклад на прыродзе, паведамляе БелаПАН.
Фота — bymedia.net