З Жодзінскага СІЗА вызваленых зноў вывозяць аўтазакамі

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла валанцёрка Наста. 14 ліпеня з СІЗА ў Жодзіна выпусцілі 15 чалавек, асуджаных за ўдзел у “маўклівай акцыі”. Але яны зноў выходзілі не праз дзверы, а вывозіліся аўтазакамі. Міліцыянты павезлі людзей на адну з бліжэйшых чыгуначных станцый. Родныя і сябры вымушаныя даганяць гэтыя аўтазакі на машынах, каб сустрэць вызваленых.

Наста мяркуе, што гэта робіцца дзеля таго, каб пад сценамі турмы не ладзілі святкаванне з нагоды вызвалення. Зрэшты, вываз людзей аўтазакамі з’яўляецца парушэннем. 15 ліпеня з СІЗА Жодзіна таксама павінна выйсці прыкладна паўтара дзясятка чалавек. Але найбольшы наплыў чакаюць у суботу, бо там шмат дзесяцісутачнікаў з акцыі 6 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі