За Алеся Бяляцкага сабралі 300 паручальніцтваў

Лабковіч: “Мы за некалькі дзён па ўсёй Беларусі сабралі больш за 300 паручальніцтваў. Збіралі мы і нашыя калегі з іншых праваабарончых арганізацыяў. Мы збіраем гэтыя паручальніцтвы, мы не збіраемся спыняцца, і ў самы бліжэйшы час мы перадамо паручальніцтвы адвакату. Ён заявіць хадайніцтва аб тым, каб Бяляцкаму на падставе гэтых паручальніцтваў змянілі меру стрымання, і ён быў выпушчаны на волю”.


Нагадаем, збор паручальніцтваў за арыштаванага праваабаронцу пачаўся на мінулым тыдні. У Мінску паручальніцтвы можна падпісаць на офісах Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінкскага камітэта і незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі