За ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў пакаралі 10 суткамі арышту
Суддзя Кастрычніцкага раённага суда Іна Грабоўская на такі тэрмін адправіла за краты віцебскую актывістку "Еўрапейскай Беларусі" Алену Семенчукову.
Дзяўчына была затрыманая за распаўсюд улётак яшчэ у чэрвені. Аднак суд быў адкладзены — суддзя дала час Семенчуковай дамовіцца з адвакатам, інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, што ўчора тым жа судом быў аштрафаваны амаль на 2,5 мільёны рублёў віцебскі маладафронтавец Яўген Гуцалаў. Ён таксама распаўсюджваў улёткі з заклікам да байкоту выбараў.
Фота — svaboda.org