Замест прэзерватываў у нафтаправодзе "Дружба" знайшлі іншыя вырабы

Пра гэта піша газета "Ведомости" са спасылкай на ліст выканаўцы абавязкаў гендырэктара беларускай кампаніі Андрэя Козіка. Ліст адрасаваны віцэ-прэзідэнту "Транснафты" Міхаілу Баркову.

Нагадаем, ў першай палове дня ў панядзелак з'явіліся паведамленні, быццам вузлы ўліку на "Дружбе" ва Усходняй Еўропе сапсаваліся. Прычынай называлася тое, што ў нафту трапілі дзіцячыя соскі і прэзерватывы. Паломку выявілі, калі лічыльнікі пачалі паказваць большыя аб'ёмы сыравіны, чым магла прапусціць сістэма.

Ні беларуская, ні расійская кампаніі не змаглі ні пацвердзіць, ні абвергнуць наяўнасць ліста пра засмечванне трубаправода. Тым не менш журналісты спасылаюцца на неназваную крыніцу, якая кажа, што гумовыя вырабы сапраўды трапілі ў нафтаправод, але гэта былі не соскі і не прэзерватывы. Што менавіта трапіла ў нафту, крыніца не ўдакладняе. Але адзначае, што з поліўрэтану робяць у тым ліку і прыборы, якія выкарыстоўваюцца для ўнутрытрубнай дыягностыкі.

Фота — forexaw.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі