Журналіста "Еўрарадыё" Паўла Свярдлова вызвалілі з Акрэсціна

Паўла затрымалі ў абед у 12.30, у цэнтры горада падчас парада. Чатыры гадзіны ад журналіста не было ніякай інфармацыі, у яго адабралі мабільны тэлефон. Увечары стала вядома, што Паўла вінавацяць у дробным хуліганстве, нібыта за лаянку матам (артыкул 17.1 адміністрацыйнага кодэкса). Суд мусіў адбыцца ў панядзелак у судзе Фрунзенскага раёна. У прамым эфіры Еўрарадыё Павел Свярдлоў паведаміў, што дагэтуль няясна, будзе суд або не.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі