Заяўку на Дзень Волі пададуць на наступным тыдні

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, вулічную акцыю ў Мінску вырашана правесці 24 сакавіка. А 12-й удзельнікі мяркуюць збірацца на пляцоўцы насупраць галоўнага ўваходу ў Батанічны сад. Потым шэсце па праспекце Незалежнасці пройдзе да скрыжвання з вуліцай Сурганава і паверне да парку Дружбы народаў. Там адбудзецца мітынг. Асноўнымі тэмамі акцыі стануць абарона незалежнасці і патрабаванне свабоды палітвязнням.

Заяўка мае быць пададзеная на наступным тыдні. Заяўнікамі выступяць прадстаўнікі БНФ, АГП, БХД і руху “За Свабоду”.

Таксама плануецца арандаваць Палац культуры трактарнага заводу на правядзенне святочнай імпрэзы 24 сакавіка з 17 да 21 гадзінаў. Мастак Мікола Купава абвесціў пра адкрыццё 22 сакавіка ў офісе БНФ выставы, прымеркаванай да Дня Волі.

Фота — dzedzich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі