"Зеленбуд" плануе пасадзіць па кветцы ў разліку на кожнага мінчука
З надыходам вясны ў сталіцы актыўна пачалося азеляненне. Толькі кветак сёлета плануюць пасадзіць каля 2 мільёнаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Анжаліка Пузанкова, кіраўніца службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі “Мінскзелянбуду”.
Пузанкова: “Таксама запланаваная пасадка каля 20 тысяч дрэваў і каля 87 тысяч кустоў. Распрацоўваюцца праекты кветкавага афармлення з уключэннем шматгадовых раслін і дэкаратыўнага кустоўя”.
У стварэнні архітэктурных формаў будуць актыўна выкарыстоўвацца габіёны — дэкаратыўныя канструкцыі з камянёў і сеткі.