Жанчына-кіроўца пакінула цяжка параненую сяброўку пасля ДТЗ
Яна знікла з месца здарэння і пакінула ў сваім разбітым аўто пасажырку.
Аварыя адбылася ў ноч з 8 на 9 сакавіка ў Мінску на вуліцы Матусевіча. Кіроўца аўтамабіля “Мазда 626” ўрэзалася ў асвятляльную мачту. У выніку сутыкнення ў аўтамабіля адарвала багажнік да сярэдзіны салона. Жанчына, якая была за рулём, у шокавым стане пакінула месца здарэння. А яе сяброўку даставілі ў лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай і множнымі пераломамі рэбраў, перадае БЕЛТА.
Асобу кіроўцы ўсталявалі па дакументах, пакінутых у салоне, яе шукаюць. З улікам цяжкасці ДТЗ не выключана, што жанчына таксама звернецца па медыцынскую дапамогу.