Змітра Дашкевіча перавялі ў жодзінскую турму

Пра перавод 9 чэрвеня паведаміла намесніца старшыні "Маладога Фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Наста Палажанка. Як паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту", дзяўчына спрабавала прынесці Дашкевічу перадачу ў СІЗА №1 на Валадарскага. Але дзяжурны паведаміў ёй, што Дашкевіч цяпер у Жодзіна. 


7 чэрвеня Дашкевіча наведваў адвакат. Тады палітвязень не чакаў пераводу. Але ўначы з 7 на 8 чэрвеня яго перавялі ў следчую турму №8 у Жодзіне. 


На думку маладафронтаўцаў, вельмі верагодна, што разам з Дашкевічам у Жодзіна накіравалі палітвязня Алеся Кіркевіча, асуджанага па "справе 19 снежня".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі