Зміцер Дашкевіч стаў злосным парушальнікам
Такі "тытул" палітвязню надало кіраўніцтва калоніі ў Горках.
Па неафіцыйнай інфармацыі Зміцер Дашкевіч мае 2 спагнанні. Гэтага дастаткова, каб стаць "злосным парушальнікам". За першае з іх Дашкевіч атрымаў карцар. Чым скончылася для яго другое – пакуль невядома.
Новы статус ужо дзейнічае. Лідару “Маладога Фронту” скарацілі з 200 да 35 тысяч на месяц суму, на якую ён можа атаварыцца ў турэмнай краме. Далей Дашкевіча чакаюць скарачэнні колькасці спатканняў, а магчыма нават новая крымінальная справа за парушэнне правілаў унутранага распарадку калоніі.