Знік снегавік-аўтастопшчык, які палохаў аўтамабілістаў (фота)
Арыгінальнага снегавіка ўсталявалі ў канцы лютага ля Курапатаў на шашы Мінск — Заслаўе.
Многія аўтааматары палохаліся ад такой неспадзяванкі, калі бачылі яго ў прыцемках.
130405_valancinsniehavik.mp3
“Ну, незразумелая нейкая фігура была. Я калі ўжо наблізіўся, пабачыў, што гэта снегавік, які ловіць машыну”, ― узгадвае пра сустрэчу з "белым аб’ектам" аўтааматар Валянцін.
Некаторыя кіроўцы прымалі снегавіка-аўтастопшчыка за прывіда ці гуманоіда. З гэтай нагоды ў адпаведныя інстанцыі прыходзілі скаргі. У выніку, раніцай пятага красавіка снегавіка ўжо не было на шашы.