Зноў затрымалі Івана Стасюка

Сведкам здарэння быў адзін з настаўнікаў школы непадалёк, паведаміла Еўрарадыё маці Стасюка. Затрыманне праводзілі двое асобаў у чорным. Івану закруцілі рукі за спіну і некуды павялі.

Нагадаем, што зусім нядаўна Іван Стасюк адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 14 чэрвеня яго затрымалі і асудзілі нібыта за брыдкаслоўе. Такім чынам яго хацелі не пусціць на “маўклівую акцыю”.

Праваабаронца Раман Кісляк выказаў меркаванне, што цяпер актывіста хочуць ізаляваць напярэдадні 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі