З'явіліся ігральныя карты з беларускімі гістарычнымі персанажамі (фота)

Вядомы музыка і дызайнер Сяргей Скрыпнічэнка захапіўся такой ідэяй два гады таму, на 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы, а працу над праектам закончыў нядаўна.

Карты атрымалі назву “Грунвальд”. Сярод іншых, на іх змешчаны партрэты Андрэя Полацкага, Ягайлы, Вітаўта.

Цяпер Скрыпнічэнка збіраецца намаляваць карты часоў Рэнесансу, Барока і 18-га стагоддзя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі