"Рэйкавага партызана" са Светлагорска зноў будуць судзіць
Дзяніс Дзікун
"Рэйкавага партызана" са Светлагорска палітвязня Дзяніса Дзікуна зноў будуць судзіць. Пра гэта стала вядома гомельскім праваабаронцам. Першае пасяджэнне пройдзе ў Горках 25 сакавіка. Гэтым разам Дзяніса абвінавачваюць у "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" (ч. 2 арт. 411 КК РБ).
Нагадаем, у снежні 2022 года Дзяніса Дзікуна асудзілі на 23 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе "рэйкавых партызан". Яго судзілі разам з Дзмітрыем Равічам і Алегам Малчанавым за падпал рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" на лініі Жлобін-Калінкавічы. Шафу падпалілі на чацвёрты дзень расійскай агрэсіі супраць Украіны. Нагадаем, расійскія войскі атакавалі Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.