Праваабаронцы прызналі палітвязнямі затрыманых "рэйкавых партызанаў"
Праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Гэта "рэйкавыя партызаны" Сяргей Глебка, Дзмітрый Равіч, Дзяніс Дзікун, Алег Малчанаў, Сяргей Канавалаў, Сяргей Пляшкун, Юрый Сельвіч, Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў, Аляксей Шышкавец.
Яны былі затрыманыя за дыверсіі на чыгунцы, якія адбыліся ў Светлагорску, Віцебску, Мазыры, Асіповічах. Праваабаронцы ўказваюць на палітычны складнік у іх пераследзе і патрабуюць вызваліць іх з-пад варты.
Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны ў Беларусі актывізавалася "рэйкавая вайна". У МУС паведамілі, што дыверсіі на чыгунцы налічваюцца дзясяткамі. У некаторых выпадках пры затрыманні "рэйкавых партызанаў" сілавікі адкрывалі агонь з баявой зброі.
На сёння ў Беларусі статус палітвязняў маюць 1145 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.