Рэйтынг даверу Уладзіміру Пуціну знізіўся амаль удвая

Рэйтынг даверу Уладзіміру Пуціну знізіўся амаль удвая

Рэйтынг даверу Уладзіміру Пуціну за апошнія два гады знізіўся амаль удвая. Ён складае 35% (у лістападзе 2017-га былі 59%). Пра гэта сведчаць вынікі студзеньскага апытання "Левада-цэнтра".

Сацыёлагі падкрэсліваюць, што ўзровень даверу Пуціну сярод расіян зніжаецца "даўно і ўстойліва", а асобныя яго ўдалыя выступленні маюць толькі часовы эфект. Яны тлумачаць настроі людзей стомленасцю ад прэзідэнта, які кіруе Расіяй два дзесяцігоддзя. Больш таго, Уладзімір Пуцін выклікае ў грамадзян РФ "устойлівае раздражненне", паведамляе vedomosti.ru. Дарэчы, гэтае сцвярджэнне выдатна ілюструе відэа, нядаўна запісанае ў ліфце аднаго з дамоў у Маскве — рэакцыя людзей на павешаны там партрэт Пуціна.

Пры гэтым рэйтынг ухвалення дзейнасці расійскага прэзідэнта паўгода трымаецца на ўзроўні 67-70%. Сацыёлагі тлумачаць гэта тым, што калі давер датычыць найперш ацэнкі сацыяльнай сферы, то ўхваленне дзейнасці мае дачыненне да знешняй палітыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі