"Рэжым чакання": Людміла Богдзя пра сына-палітвязня Віталя Шышлова
Еўрарадыё запускае праект "Рэжым чакання". У такім стане жывуць бацькі, якія чакаюць з турмы сваіх дзяцей-палітвязняў. У нашых выпусках мамы і таты раскажуць пра характар, дзяцінства і захапленні тых, каго афіцыйныя ўлады назвалі злачынцамі. І вядома, пра тое, як гэта — жыць у рэжыме чакання.
Гераіня першага выпуску — Людміла Богдзя, мама палітвязня Віталя Шышлова. Жанчына раздрукавала кардонную фігуру сына на ўвесь рост і ходзіць з ёй на прагулкі і сямейныя святы…
Адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.