Рэжым Лукашэнкі збіраецца падпісаць з Расіяй дамову аб гарантыях бяспекі

Максім Рыжанкоў аб'яўляе пра планы на снежань 2024 года

Максім Рыжанкоў аб'яўляе пра планы на снежань 2024 года / БЕЛТА

Рэжым Лукашэнкі збіраецца падпісаць з Расіяй дамову аб гарантыях бяспекі. Пра гэта 2 верасня заявіў міністр замежных спраў РБ Максім Рыжанкоў. Паводле яго слоў, мерапрыемства запланаванае на снежань 2024 года.

"Да 25-годдзя падпісання дамовы аб саюзнай дзяржаве, якую будзем святкаваць у снежні гэтага года, мы плануем падпісаць з Расіяй міждзяржаўную дамову аб гарантыях бяспекі дзвюх краін, дзе будзе закладзены прынцып выкарыстання ядзернага ўзбраення і звычайнага ўзбраення, а таксама іншых метадаў абароны абедзвюх краін, якія ўваходзяць у склад саюзнай дзяржавы", — сказаў Рыжанкоў.

Міністр падкрэсліў, што РФ — гэта не проста партнёр, але і "стратэгічны саюзнік". З ёй "значна ўмацаваліся двухбаковыя адносіны... як на двухбаковым трэку, так і ў рамках саюзнай дзяржавы". Максім Рыжанкоў прамаўчаў наконт таго, чаго каштуе нашай краіне такое "партнёрства" і "саюзніцтва" — Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі, РБ лічаць саўдзельнікам Расіі ў вайне супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі