“Рэжым міласэрнасці”: ці можна лічыць памілаванне палітычнай адлігай — эфір
Аляксей Лявончык
Днямі старшыня Вярхоўнага суда Сукала анансаваў вызваленне найбліжэйшым часам пэўнай колькасці палітвязняў. Маўляў, яны ўжо нават разаслалі адпаведныя інструкцыі ў суды. Але як бы ні спрабавала прапаганда падаць гэта як працяг “амністыі”, словы Сукалы гэта абвяргаюць: гаворка ідзе пра “памілаванне”. Якое магчымае пры наяўнасці звароту зняволенага на імя Лукашэнкі і асабістага рашэння апошняга. Тым не менш размовы пра “вызваленне”, “калі не было ўчынена сур’ёзных злачынстваў”, далі падставы разважаць пра магчымы пачатак “адлігі”.
Ці дае вызваленне невялікай колькасці палітвязняў падставы гаварыць пра пачатак нейкай “адлігі”? Як санкцыі ў дачыненні да рэжыму і сітуацыя на мяжы ўплываюць на працу BYHELP? Ці ўплывае “гарманізацыя” санкцый на ўзровень дапамогі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду BYHELP Аляксей Лявончык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.