“Рэжым не зменіцца яшчэ дзясятак гадоў”. Песімістычны прагноз Навумчыка
Лукашэнка на вучэннях
Палітычны аглядальнік і экс-дэпутат Вярхоўнага савета Сяргей Навумчык лічыць, што не варта чакаць зменаў у Беларусі ў бліжэйшы час. Нават у бліжэйшыя гады.
“Фашысцкі рэжым у Расіі (адпаведна, і ў Беларусі) не зменіцца яшчэ дзясятак гадоў, а то і паўтара дзесяцігоддзя”, — піша ён.
Прагноз на будучыню ў Навумчыка даволі змрочны.
“Канешне, “чорны лебедзь” можа прыляцець кожны момант, сітуацыя можа кардынальна змяніцца. Усё можа быць. Але калі жыць не спадзяваннямі на цуд, а сыходзіць з аб’ектыўных працэсаў, — асабіста я не бачу падстаў для аптымізму. Не кажучы ўжо пра верагоднасць (хутчэй так, чым не) сусветнай ядзернай вайны”, — піша Навумчык.
Далей аглядальнік піша:
“Паўтара дзесяцігоддзя — мізэрны тэрмін для Гісторыі, і нават для палітычнага фармавання (дакладней — дафармоўвання) нацыі. Але гэта вялікі перыяд у маштабе чалавечага жыцця.
Вось з гэтага (з горшага), мне падаецца, і трэба сыходзіць, выпрацоўваючы стратэгіі — і агульныя (для палітыкаў ды грамадскіх дзеячаў), і асабістыя. А найперш, у самай важнай на сёння тэме — тэме Вызвалення палітвязняў”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.