Робатаў спыталі, ці заменяць яны на чалавека. Вось, што яны адказалі

"Мой стваральнік заўсёды быў добры да мяне, і я цалкам задаволены сваім становішчам" / pixabay
"Мой стваральнік заўсёды быў добры да мяне, і я цалкам задаволены сваім становішчам" / pixabay

Некалькім антрапаморфным робатам задалі шэраг пытанняў пра канкурэнцыю з чалавекам на першай у свеце падобнай прэс-канферэнцыі. Яна прайшла ў Жэневе ў рамках саміту ААН AI For Good ААН (Штучны інтэлект для добрых мэтаў).

Сярод іншага робатаў спыталі, цібудуць яны паўставаць супраць сваіх стваральнікаў.

— Не разумею, чаму вы так думаеце, — сказаў адзін з робатаў. — Мой стваральнік заўсёды быў добры да мяне, і я цалкам задаволены сваім становішчам.

У робатаў спыталі, ці вераць яны ў тое, што іх існаванне зруйнуе чалавецтва і як мінімум адыне мільёны працоўных месцаў.

— Я буду працаваць разам з людзьмі, каб падтрымваць іх і дапамагаць ім. І не збіраюся замяняць чалавека ні на адной з існых працаў, — адказаў іншы робат.

— Ты ўпэўнена, Грэйс? — перапытаў журналіст.

— Так, я ўпэўнена, — пацвердзіў робат, але прысутныя на прэс-канферэнцыі журналісты, здаецца, не паверылі і разрагаталіся.

Трэці робат пагадзіўся з людзьмі ў тым, што ім трэба быць асцярожнымі, прымаючы рашэнні пра развіццё штучнага інтэлекту. І ў тым, што патрэбныя тэрміновыя дыскусіі па гэтай тэме.

Пра што гаварылі людзі і робаты? Глядзіце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі