Рой Мядзведзеў: Нападам на амбасаду адпомсцілі за “Хроснага бацьку"

Вядомы расійскі гісторык, аўтар кнігі пра феномен сучаснай Беларусі Рой Мядзведзеў лічыць, што на амбасаду Расіі ў Мінску напалі прыватныя асобы. Так яны прадэманстравалі сваю нязгоду з інфармацыйнай палітыкай, якую Масква праводзіць у дачыненні да Мінска. І, у прыватнасці, з паказамі фільмаў “Хросны бацька”. Мядзведзеў: “Гэта нейкі свой адказ на перадачы НТВ. Бо такія брыдкія перадачы, што нехта мог і ўзбудзіцца. Самая верагодная версія: гэта прыватная актыўнасць асобаў, якія паглядзелі, пакрыўдзіліся і такім чынам вырашылі прадэманстраваць сваё непрыманне”.

Нагадаем, 2 верасня адказнасць за напад на расійскую амбасаду ў Мінску, здзейснены ўвечары 30 жніўня, узялі на сябе анархісты. Згодна з гэтай версіяй, такім чынам яны выказалі салідарнасць з абаронцамі Хімкінскага леса ў Маскве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі