Руды: У КНР збіраюцца змяніць назву беларускай дзяржавы на кітайскай мове
У КНР збіраюцца змяніць назву беларускай дзяржавы на кітайскай мове. Пра гэта ў Twitter напісаў беларускі амбасадар у Кітаі Кірыл Руды. Замест “Белой России” ці “Белоруссии”, магчыма, пачнуць выкарыстоўваць “Беларусь”. Паводле слоў Рудага, “у Кітаі пачалася кампанія па змене назвы беларускай дзяржавы”. Хто яе праводзіць, ён не ўдакладніў.
«Беларусь - не Белая Россия». В Китае началась кампания по изменению наименования белорусского государства на китайском языке с «Белая Россия» или «Белоруссия» на «Беларусь» (16.03.2018, Пекин). pic.twitter.com/kP5MjiAO7x
— Кирилл Рудый (@kvrudy) 16 марта 2018 г.