Рух “Разам” выказаў салідарнасць з украінскім народам

Арганізацыя выказвае рашучы пратэст у сувязі з брутальнымі і незаконнымі дзеяннямі ўкраінскіх уладаў. Рух патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых і пакарання вінаватых, бо збіццё мірных людзей — гэта злачынства.



Таксама арганізацыя заклікае беларускія і міжнародныя арганізацыі выказаць салідарнасць з братнім украінскім народам.



Нагадаем, што байцы ўкраінскага спецпадраздзялення “Беркут” ажыццявілі зачыстку акцыі апазіцыі 30 лістапада а чацвёртай гадзіне раніцы.



Для разгону акцыі прыбыло каля тысячы спецназаўцаў. Людзей білі дубінкамі, ужывалі газ. Было чуваць выбухі. Затрымана каля 30 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі