Русь, усюды Русь! Як гісторыю Беларусі падаюць у расійскіх падручніках

Пабачылі шмат усяго "цікавага"

Пабачылі шмат усяго "цікавага" / @rubanau_collage

У Беларусі і Расіі могуць з'явіцца агульныя падручнікі па гісторыі для школ і ВНУ. Што там будзе — пакуль незразумела, хоць здагадкі можна выказаць ужо сёння. Еўрарадыё пагартала падручнікі па гісторыі Расіі і знайшла там нямала інтэрпрэтацый падзей з беларускай гісторыі.

Згадкі пра Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую чамусьці ідуць у раздзеле "Гісторыі Расіі", а не ў сусветнай. Што яшчэ дзіўнага выйшла пад рэдакцыяй экс-міністра культуры Расіі Уладзіміра Мядзінскага?
 

ВКЛ і Рэч Паспалітая

У падручніку за 6 клас, напрыклад, землі і насельніцтва сучаснай тэрыторыі Беларусі называюцца "заходнерускімі". Навучальны дапаможнік сцвярджае, што "летапісанне ў ВКЛ вялося на рускай мове".

Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Урывак з падручніка па гісторыі Расіі

Насамрэч летапісанне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялося не на рускай, а на старабеларускай мове.

Беларускія гарады, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ, у расійскіх падручніках таксама называюць "заходнерускімі".

Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Урывак пра Навагрудак

У адным з параграфаў вядзецца пра "канкурэнцыю" Масквы і ВКЛ за збіранне так званых "рускіх" земляў. Прычым часта сустракаецца тэрмін "літоўска-руская дзяржава".

Коратка апісваецца княжанне Гедыміна, Кейстута і Вітаўта. Дарэчы, апошняга называюць "васалам Ягайлы". Пра тое, што ў XIV стагоддзі ВКЛ з'яўлялася найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе, якая ахоплівала тэрыторыю ад Балтыйскага да Чорнага мора, згадана не было.

У перамозе ў Грунвальдскай бітве, дзе аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польшчы нанеслі паразу Тэўтонскаму ордэну, расійскія гісторыкі прыпісваюць вырашальнае значэнне толькі Смаленскай, Полацкай і Бранскай пяхоце.

Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Урывак пра "аб'яднанне рускіх зямель"
Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Урывак пра "бітву пад Воршай"

На самой справе маскоўскае войска мела значную перавагу над войскам Астрожскага ў колькасці, аднак гэта не перашкодзіла гетману ВКЛ атрымаць бліскучую перамогу.

Яшчэ адно дзіўнае сцвярджэнне: на думку расійскіх гісторыкаў, народ, які пражываў у Рэчы Паспалітай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, называўся "рускім".

Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай расійскія гісторыкі празвалі "рускім народам"

А апошняга караля дзяржавы — Станіслава Аўгуста Панятоўскага — называлі "стаўленікам Кацярыны II".

Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Пра Станіслава Панятоўскага

Падзелы Рэчы Паспалітай аўтары абазначылі як "сціранне краіны з карты Еўропы". У чарговы раз паўтараючы тэндэнцыйны наратыў пра "аб'яднанне ўсходнеславянскіх народаў, якія некалі засялялі Русь".

Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Пра падзел Рэчы Паспалітай

Найноўшы час

Перыяд распаду СССР у расійскіх падручніках апісваецца ў вельмі негатыўным ключы. Аўтары называюць гэты працэс парушэннем Канстытуцыі СССР, а заходнія краіны абвінавачваюцца ў "прамым умяшальніцтве ва ўнутраныя справы дзяржавы".

Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Пра стварэнне СНД
Русь, везде Русь! Как историю Беларуси подают в российских учебниках
Урывак з наратывамі прапаганды

"Адзіная трактоўка ў дачыненні да беларускіх нацыянальных герояў і падзей"

Эксперты @iSANS_Belarus адзначаюць, што на бягучы момант абсалютна незразумела, як будзе рэалізоўвацца задуманае, але зразумела, што падручнікі будуць прыводзіцца да адзінага сэнсавага напаўнення.

"Усё ідзе да таго, што ў падручніках будзе адзіная трактоўка ў дачыненні да беларускіх нацыянальных герояў і падзей. Прычым гэта будзе менавіта трактоўка з крамлёўскіх пазіцый у дачыненні да Каліноўскага, Касцюшкі, ВКЛ/РП і шмат іншага. Частка беларускіх нацыянальных дзеячаў напэўна ж запішуць у палякі, а другую — у рускія".

Акрамя таго, няма ніякіх сумневаў, што ў гэтых падручніках будзе выразна прасочвацца і наратыў, што беларусы і рускія — "браты з агульнай гісторыяй і агульнымі духоўнымі каштоўнасцямі".

 

"Не самы свежы тэзіс"

Беларускі гісторык на ўмовах ананімнасці расказаў Еўрарадыё, што агульным лейтматывам прыведзеных цытат з рускіх падручнікаў гісторыі з'яўляецца тое, што Расія, пачынаючы з XIII стагоддзя, паслядоўна вяртае/аб'ядноўвае (вакол Масквы) рускія землі, населеныя пераважна славянскім, праваслаўным насельніцтвам.

Гэта далёка не самы свежы тэзіс: падобныя аповеды характэрныя і для савецкіх падручнікаў, дзе, напрыклад, толькі адны смаленскія харугвы адыгралі вырашальную ролю ў Грунвальдскай бітве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі