Ryanair чакае ад Беларусі гарантый, што выпадак з самалётам не паўторыцца

Ryanair чакае ад Беларусі гарантый, што выпадак з самалётам не паўторыцца

Авіякампанія Ryanair чакае ад беларускіх уладаў гарантый, што такая дыверсія з самалётам не паўторыцца, паведамляе DW.

"Я думаю, гэта мае фундаментальнае значэнне для будучых авіяперавозак, каб не паўтарылася тое, што, на мой погляд, стала першым выпадкам акту міжнароднага пірацтва, спансаванага дзяржавай, пасля Чыкагскай канвенцыі 1945 года", — перадае Reuters словы гендырэктара кампаніі Майкла О'Ліры.

Ён дадаў, што пакуль такія гарантыі не будуць атрыманыя, самалёты не павінны лятаць над Беларуссю.

Сёння павінная быць апублікаваная справаздача ICAO па расследаванні прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску ў траўні 2021-га. З борта самалёта былі знятыя блогер Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Прымусовая пасадка самалёта прывяла да чарговага пакета санкцый з боку Еўрасаюза і закрыцця еўрапейскага неба для беларускіх авіякампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі