Рыгор Барадулін шпіталізаваны ў цяжкім стане
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін учора быў дастаўлены ў аддзяленне рэанімацыі лякарні Упраўлення справамі прэзідэнта.
Пра гэта Еўрапейскаму радыё распавяла сябра сям’і Барадуліных Ала Сакалоўская: “У чацвер а 8-й раніцы ў сне яму стала кепска. Пачаліся сутаргі. Яго жонка
ўмее гэта здымаць, і ён заснуў. А потым яна мне патэлефанавала, што ён
расплюшчвае вочы, але не рэагуе.
Мы выклікалі “хуткую”. Лекары сказалі, што інфаркту і інсульту ў яго няма. У лякарні яго абследавалі і паклалі ў рэанімацыю.
Сёння мы размаўлялі з лекарам, і ён сказаў, што стан цяжкі, таму што, магчыма, макрота трапіла ў трахеі, і там пачынаецца запаленне лёгіх. Яны быццам адсмакталі гэта, але ў яго высокая тэмпература. Ён разумее, што яму гавораць, але, відаць, у яго няма сілаў”.
Фота — photo.bymedia.net