"Рыхтуем моцныя адказы расійскім тэрарыстам" — Зяленскі
На фронце ва Украіне / t.me/oaembr77
"Рыхтуем моцныя адказы расійскім тэрарыстам на іх напады", — заявіў увечары 24 ліпеня ў чарговым відэазвароце ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, "вельмі важна, што нашы сілы абароны і бяспекі, уся наша дзяржава працуе адзінай камандай дзеля абароны". На Стаўцы па-ранейшаму абмяркоўваецца абарона "ад расійскага ракетнага і дронавага тэрору", "абарона нашых людзей, нашых гарадоў, нашых партоў".
Відаць, украінскія дроны ў Маскве — гэта яшчэ не "удар адплаты" за атакі на жылыя дамы і партовую інфраструктуру.
Атакуючы партовую інфраструктуру Украіны, Расія спрабуе кампенсаваць няўдачы на фронце, адзначае "Голас Амерыкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.