Са снегам пакуль не развітваемся: якім будзе надвор'е ў апошнія дні лютага

У панядзелак максімальная тэмпература -4..+2°С / pixabay
У панядзелак максімальная тэмпература -4..+2°С / pixabay

Сіноптыкі расказалі, якімі будуць апошнія дні лютага ў Беларусі.

У панядзелак, 26 лютага, на Беларусь будзе ўплываць цыклон. Надвор'е будзе хмарным з распагоджаннямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, а ўначы — снег з дажджом. Месцамі магчыма нават слабая завея. Кіроўцам варта быць асцярожнымі, на дарогах захоўваецца галалёдзіца.

Вецер будзе пераважна заходнім, але беларусы адчуюць і паўночныя парывы. Мінімальная тэмпература паветра ноччу -6..+1°С, максімальная ўдзень ад -5°С па поўначы да +4°С па паўднёвым усходзе Беларусі.

А ў аўторак, 27 лютага, начное надвор'е сфармуюць халодныя паветраныя масы паўночных шырынь. Удзень на Беларусь паўплываюць вобласці падвышанага атмасфернага ціскі, якія ссоўваюцца з Фінскага заліва.

Будзе хмарна з распагоджаннямі. Ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаецца невялікі кароткачасовы снег, днём пераважна без ападкаў. Галалёдзіца захаваецца на асобных пляцоўках дарог.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..-10°С, максімальная днём -4..+2°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі