СААЗ папярэджвае Еўропу пра другую хвалю COVID-19
Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае Еўропу пра другую хвалю COVID-19. Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро арганізацыі Ханс Клюге прагназуе яе на восень 2020-га, і яна можа быць яшчэ мацнейшай за першую. Ён заклікае краіны рыхтавацца, надаваць асаблівую ўвагу ўмацаванню сістэм аховы здароўя, нарошчванню патэнцыялу медустаноў. Як вядома, якраз адбываецца аслабленне каранцінных мер. Прадстаўнік СААЗ лічыць, што якраз цяпер трэба не святкаваць, а скарыстоўваць час для падрыхтоўкі да новых выпрабаванняў, паведамляе telegraph.co.uk.
Спецыялісты мяркуюць, што восенню новая хваля распаўсюду каранавіруса будзе суправаджацца сезонным усплёскам іншых захворванняў, таго ж грыпу ці адзёру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.