Сабаленка перамагла 5-ю ракетку свету і прайшла ў 1/8 фіналу US Open

Сабаленка перамагла 5-ю ракетку свету і прайшла ў 1/8 фіналу US Open

Беларуска Арына Сабаленка (№ 20 WTA) перамагла на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе 5-ю ракетку свету, чэшку Петру Квітаву. У матчы 1/16 фіналу Сабаленка разабралася са сваёй саперніцай у двух сэтах — 7:5, 6:1 і прайшла ў наступнае кола US Open.

За апошні месяц Сабаленка перамагла ажно 5 саперніц з ТОП-10 сусветнага рэйтынгу — Каралін Вазняцкі, Каралін Гарсія, Караліна Плішкава, Юлія Гёргес, Петра Квітава.

Яшчэ адна наша тэнісістка, Аляксандра Сасновіч (33) гуляла з японкай Наомі Асака (19) і атрымала разгромную паразу — 0:6, 0:6. Цяпер з прадстаўніцай Японіі ў 1/8 фіналу будзе гуляць Арына Сабаленка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі