Сабаленка сёлета зарабіла больш за 8 мільёнаў долараў
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка сёлета зарабіла амаль 8,7 млн долараў (у мінулым сезоне — 8,2 мільёна долараў). Беларуска ўзначаліла рэйтынг WTA па прызавых за сезон 2024 года. Яна абагнала Ігу Свёнтак з Польшчы, якая зарабіла $7,5 млн. На трэцім месцы — амерыканка Коко Гаўф з 5,03 млн долараў.
Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу займае 30-е месца з $1,4 млн, Аляксандра Сасновіч — 122-е з 431 тысячай долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.